220088, Минск, ул. Захарова, 53
+375 (17) 294-63-61
+375 (17) 283-68-76
admpart@minsk.gov.by
пн-чт 845 - 1300; 1400 - 1800
пт 845 - 1300; 1400 - 1645
сб-вс выходной

все контакты

Тэрапеўтычны парк для пенсiянераў плануецца стварыць у зялёнай зоне паміж завулкам Клумава і водным каналам, што ў Партызанскім раёне Мінска. Тут будзе зона адпачынку са зручнымі лаўкамі і зона актыўнасці — месца для інтэлектуальных гульняў і пляцоўка, дзе можна будзе паказаць сябе ў якасці ландшафтнага дызайнера.

Плануецца праводзіць у парку і аздараўленчыя праграмы з удзелам пажылых людзей, такія як навучанне скандынаўскай хадзе і практыкаванням на раўнавагу — для прафілактыкі падзенняў.

Каля месца стварэння парка жыве асабліва шмат пажылых людзей — наогул, па статыстыцы, кожны чацвёрты жыхар Партызанскага раёна атрымлівае пенсіі і дапамогі. Арганізатары праекта сустрэліся з пенсіянерамі, якія пражываюць паблізу, выслухалі іх прапановы і пажаданні, абмеркавалі разам з імі, дзе менавіта будзе лепш закласці Тэрапеўтычны парк. Вядома, гэта павінна быць месца, дзе яны часцей за ўсё ходзяць. Сумесна вырашылі, што парк будзе пачынацца насупраць Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пенсіянеры часта тут бываюць, адначасова любяць прагуляцца па зялёнай зоне, што побач, але там практычна няма лавачак, каб прысесці адпачыць...

Акрамя ўстаноўкі лавак, у Тэрапеўтычным парку будуць створаны некалькі ландшафтных аб'ектаў, пераносныя клумбы, вясной будуць высаджаны расліны і ўсталяваны інфармацыйны стэнд. Пасля размовы з пенсіянерамі аказалася, што яны сустракаюць з цікавасцю, падтрымліваюць і інтэлектуальныя гульні, і аздараўленчыя праграмы.

Тэрапеўтычны эфект у зоне адпачынку будзе дасягацца за кошт прадуманасці дэталяў. Лаўкі будуць павернутыя ў розныя бакі, каб можна было выбраць найбольш прыдатны пейзаж. Запланавана набыць і пасадзіць расліны, якія прыцягваюць птушак і матылькоў, каб у наведвальнікаў была магчымасць назіраць за імі ў натуральным асяроддзі. Акрамя гэтага, расліны будуць падабраныя па каляровай гаме і тэкстуры — гэты аспект лічыцца асабліва важным, бо адчуванне дотыку, як правіла, захоўваецца і ў пажылым узросце, калі іншыя пачуцці ўжо не такія вострыя.

— Я прачытала, што ў Сінгапуры год таму адкрыўся Тэрапеўтычны сад для пажылых людзей, і падумала, што гэтую ідэю не так ужо складана паўтарыць і ў нас, — кажа Паўліна Іванько, аўтар ідэі і куратар гэтага праекта, спецыяліст па камунікацыі Швейцарскага Чырвонага Крыжа.

Тэрапеўтычны сад у парку Бішан-Анг Мо Кіа, Сінгапур. Адкрыты 19 верасня 2017 года.

Ініцыятыву падтрымалі мясцовыя органы ўлады: праект быў узгоднены з адміністрацыяй Партызанскага раёна яшчэ ўвосень. Далучыўся да яе і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Партызанскага раёна сталіцы. Добраўпарадкоўваць тэрыторыю і падтрымліваць работу парку гатовыя валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, сярод якіх ёсць і пажылыя людзі. Увогуле, каманда ўжо сфарміравана.

— Мы падалі заяўку на конкурс сацыяльных праектаў Sосіаl Wееkеnd, — кажа Паўліна Іванько, — і ў снежні выйшлі ў фінал. У выніку атрымалі прыз глядацкіх сімпатый і дыплом, а таксама фінансавую падтрымку ад мецэната Юрыя Мельнічка. Неўзабаве пачнём рабіць закупкі неабходнага абсталявання. Але, вядома ж, уся асноўная работа ў нас наперадзе. Увесну пяройдзем да азелянення. Адкрыць Тэрапеўтычны парк для наведвальнікаў плануем сёлета ў маі.

Арганізатары ініцыятывы ўпэўненыя, што гэты парк будзе карысны не толькі пажылым людзям, колькасць якіх у нашай краіне, дарэчы, з кожным годам павялічваецца, але і ўсім астатнім. Яны лічаць: тое, што добра для пажылых, добра і для ўсіх. Безбар'ернае асяроддзе будзе зручнае і для мам з каляскамі, і для людзей з інваліднасцю, і ў цэлым падыдзе людзям рознага ўзросту і здароўя. Бо ўсе мы, гараджане, маем патрэбу ў такім зялёным месцы, дзе можна зменшыць тэмп, спыніцца, зрабіць паўзу ў жыццёвай гонцы.

Пажылыя жыхары Партызанскага раёна сталіцы вучацца скандынаўскай хадзе. (Фота прадастаўлена ТЦСАН Партызанскага раёна Мінска.)

— Мы верым, што наш праект дазволіць зрабіць крок да стварэння грамадства, дружалюбнага да пажылых людзей, і горада, зручнага для людзей любога ўзросту, — гаворыць Паўліна Іванько. — Яшчэ ў 2007 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (далей — СААЗ) выпусціла Глабальнае кіраўніцтва па стварэнні ў гарадах спрыяльных умоў для пажылых людзей. Сярод яго рэкамендацый ёсць канкрэтныя практычныя крокі (напрыклад, размяшчэнне ў зялёных зонах горада дастатковай колькасці зручных лавак), а таксама доўгатэрміновыя задачы (фарміраванне грамадзянскай культуры, якая паважае пажылых людзей і ўлічвае іх інтарэсы). СААЗ адзначыла ўжо 258 гарадоў з 28 краін як гарады са спрыяльнымі ўмовамі для пажылых людзей. Мы хочам, каб да іх ліку далучыўся і Мінск.

Дарэчы, і зімой парк таксама будзе выкарыстоўвацца: актывісты з ліку пажылых людзей вырашылі, што разам будуць арганізоўваць вольны час, у прыватнасці, доўгія пешыя прагулкі па парку. Ужо праведзены майстар-клас па скандынаўскай хадзе для пенсіянераў, якія пражываюць паблізу...

Рэдакцыя РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.

Святлана БУСЬКО

2018 - Год малой
родины

  • Об объявлении 2017 года Годом науки
  • План мероприятий

Опрос

Какие формы и методы работы с населением Вы считаете наиболее важными и эффективными?

.

Информационные ресурсы Республики Беларусь